У лагеры «Весяльчак» Круцілавіцкай школы прайшоў Дзень прафесій «Кім быць?». Выхаванцы чыталі творы пра розныя прафесіі на свежым паветры, удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў «Свет прафесій разнастайны».
Пазнаваўчай, захапляльнай, і цікавай для хлопчыкаў і дзяўчынак стала экскурсія ў паштовае аддзяленне сувязі аграгарадка Круцілавічы. Загадчык Вікторыяй Пятроўнай Гармашук дасціпна паведаміла пра спецыфіку сваёй работы, расказала, як яе можна атрымаць, цярпліва адказала на пытанні цікаўных выхаванцаў, паказала неабходнае для працы абсталяванне.
Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,
кіраўнік аздараўленчага лагера «Весяльчак»,
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
старэйшы выхавальнік,
Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.