На карысць усім

Из нашей почты Новости

Працоўнае выхаванне і прафарыентацыя з’яўляюцца адным з прыярытэтных напрамкаў вучэбна-выхаваўчай дзейнасці школы № 3 г. Навагрудка. У школе стала ўжо добрай традыцыяй арганізоўваць другасную занятасць падлеткаў у летні перыяд.

Такая праца магчыма дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву школы з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай падтрымцы Навагрудскага выканаўчага камітэта. З вялікім жаданнем сёння працуюць 30 навучэнцаў 8–9-х класаў. Асноўная праца – добраўпарадкаванне школы і прышкольнай тэрыторыі. Дзяўчынкі палолі маліну, клумбы, кветнікі. Хлопцы ачысцілі ад пустазелля бегавую дарожку, баскетбольную пляцоўку на школьным стадыёне, металічны плот ад старой фарбы, прыбралі скошаную траву, абкапалі кусты. У школе рыхтавалі кабінеты да рамонту: рамантавалі сталы і крэслы, мылі сцены, падлогі, выносілі мэблю і смецце з падсобных памяшканняў. Працавалі ў бібліятэцы: клеiлi вокладкі, лісты кніг; сшывалі газеты, часопісы, сартавалі па нумарах.

Часовая працоўная занятасць дае непаўналетнім магчымасць не толькі зарабіць, атрымаць першы працоўны вопыт, але і пазнаёміцца з асаблівасцямі ўзаемаадносін у працоўным калектыве. Гэта выгадна ўсім: і школе, і бацькам, і самім дзецям.

Іна Вячаславаўна КВАЧ,

класны кіраўнік 8-га класа «Б»,

г. Навагрудак, школа № 3 імя В.Г.Гаховіч.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *