Лета ў самым разгары, і ў гэту пару года супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі па традыцыі выязджаюць у дзіцячы аздараўленчы лагер «Ластаўка».
Адной дастаўкай часопісаў і кніг супрацоўнік пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва не абмяжоўваецца. Для юных чытачоў назапашаны разнастайныя гульнёвыя праграмы, інтэрактыў, квэсты, выктарыны, пазнавальныя лекцыі.
Напрыклад, на днях арганізавалі конкурсна-гульнявую праграму «Летняе сонца на кніжных старонках». З вялікім азартам дзеці ўдзельнічалі ў гульнях «А ў нас канікулы!», «Рэпка», «Сараканожка», «Рэха», ролевай гульні «Падарожжа», з цікавасцю імкнуліся закончыць прыказкі, дружна адгадвалі тэматычныя загадкі і віктарыны, праяўляючы свае веды. Напрыканцы сустрэчы прапанавалі ўсім прыняць удзел у летніх эстафетах «Казачны круг».
Сустрэча прайшла весела і цікава, выхаванцы лагера засталіся задаволены арганізацыяй гульнёвай праграмы. Дзеці, якія яшчэ не былі чытачамі, адразу захацелі імі стаць.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.