У першую нядзелю верасня наша краіна адзначае сваё нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята кожнага, хто паважае родную мову, захоўвае духоўную спадчыну краіны, свята, якое найлепшым чынам садзейнічае развіццю беларускай культуры, заснаванай на нацыянальных традыцыях.
6 верасня 2025 года ў школе № 35 г. Гродна ў рамках шостага школьнага дня з мэтай азнаямлення навучэнцаў з гісторыяй узнікнення свята, развіцця пачуцця гонару за беларускі народ для вучняў 5-га класа «Б» была праведзена гульня-падарожжа «Не знікне цуд прыгожага пісьменства». «Падарожнічаючы» ад прыпынку да прыпынку, навучэнцы даведаліся 10 фактаў пра Дзень беларускага пісьменства, узгадалі вядомых асветнікаў зямлі беларускай, сучасных пісьменнікаў і паэтаў, адзначылі іх значныя творы, прачыталі вершы беларускіх аўтараў.
Сваю эрудыцыю і веды дзеці змаглі праявіць у конкурсах: «Старонкі мінулага і сучаснасці», «Крылатая паштоўка», «Пазнай слова». У канцы мерапрыемства класны кіраўнік правяла для вучняў агляд кніжна-ілюстрацыйнай выставы.
Дадзенае мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў вучняў пра сваю Радзіму, беларускую культуру, абрады і народныя традыцыі, спрыяла выхаванню патрыятычных пачуццяў. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што ў гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.
Анастасія Анатольеўна РАГОЙЖА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
г. Гродна, школа № 35 імя М. А. Волкава.