У Падольскай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гульня «Беларусь – мая зямліца, мой выток, мая крыніца».
Пачалося мерапрыемства з разважання над тым, з чаго пачынаецца Радзіма для кожнага прысутнага на мерапрыемстве. Пасля дзеці адправіліся ў падарожжа па станцыях. На станцыі «Люблю я Беларусь сваю родную», дзе адказваючы на пытанні віктарыны было прапанавана назваць якасці, уласцівыя беларусам. Прайшоўшы выпрабаванне на станцыі «Культурная спадчына», навучэнцы пераканаліся ў тым, што асаблівы шарм Беларусі надае прыгажосць і шматграннасць яе архітэктуры. Гэта гарманічнае спалучэнне гістарычнай спадчыны і сучаснага набытку, якое трэба захаваць для будучых пакаленняў. Станцыя «Беларусь пад сонцам стагоддзяў», была цікавая тым, што акрамя агульных звестак пра Беларусь, удзельнікі даведаліся пра людзей, якія нарадзіліся ў Беларусі і праславілі нашу краіную.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі выснову, што для кожнага з нас родная зямля – самая прыветлівая і непаўторная. І дзе б мы ні апынуліся пазней, у якіх бы выдатных краінах ні пабывалі, мы заўсёды будзем чакаць сустрэчы са сваім родным краем.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.