У Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы знаёмілі дзяцей з багаццем роднай мовы

Из нашей почты Новости

У межах цікавага і працяглага праекта ў падтрымку беларускай кнігі “Да роднай мовы крок зрабі” ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы адбылася чарговая літаратурная сустрэча для дзяцей “Я – кніжка цікавая”.

    Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры сярод юных чытачоў. Удзельнікі сустрэчы адправіліся ў цікавае падарожжа светам беларускага слова: яны знаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, удзельнічалі ў моўнай гульні, дзе вучыліся перакладаць розныя словы на беларускую мову, а таксама з задавальненнем чыталі вершы.

«Нашай галоўнай мэтай было паказаць падрастаючаму пакаленню, што родная мова – гэта жывая, цікавая і прыгожая, а кнігі на беларускай мове могуць быць надзённымі папулярнымі», – адзначыла Вольга Багдановіч, бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі.

Сустрэча прайшла ў цёплай і творчай атмасферы і, бясспрэчна, спрыяла развіццю моўнай культуры юных жыхароў Міхалішак.   

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *