Месца сілы і творчасці для юных журналістаў і блогераў

Из нашей почты Новости Путь в профессию

У Віцебску на базе абласной газеты «Віцебскія весці» стварылі прастору для школьнікаў і моладзі, якая жадае развівацца ў медыясферы – быць блогерамі, журналістамі.

Медыялабараторыя працуе ўжо два гады. Хлопцы і дзяўчаты сябруюць, рэалізуюць розныя ініцыятывы і дзеляцца тым, што адбываецца, ў сацсетках і блогах. Самыя актыўныя навучэнцы, якія займаюцца журналістыкай і блогасферай у Медыялабараторыі, змаглі трапіць у профільны журналісцкі атрад і адпачыць летам у выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Дружныя рабяты», а таксама ўвайшлі ў прэс-пул журналістаў і авсвятлялі мерапрыемствы «Славянскага базару ў Віцебску».

У гэтым годзе ў Медыялабараторыю прыйшло 70 школьнікаў-навічкоў, якія толькі прыглядаюцца да медыясферы. Юныя карэспандэнты,  якія ўжо два гады займаюцца ў Медыялабараторыі, сталі куратарамі міні-груп: «Медыяпатруль», «Медыякухня МНС», «Прэс-служба Маладзёжнага парламента», «Грамадзянска-патрыятычная дзейнасць», «Медыялабараторыя.ТБ», «Моладзевыя агляды», «Валанцёрства».

Моладзь не только атрымоўвае тэарэтычныя веды, але і практыкуецца ствараць медыякантэнт у міні-групах. Гэта дазваляе заявіць пра сябе, сфарміраваць добрае партфоліё для паступлення на факультэт журналістыкі. Хлопцы і дзяўчаты, якія ўжо даўно займаюцца ў медыялабараторыі, удасканальваюць журналісткае і блогерскае майстэрства, дапамагаюць навічкам не заблудзіцца на гэтым шляху.

 За два гады Медыялабараторыя стала месцам прыцягнення для таленавітых хлопчыкаў і дзяўчат, якія цікавяцца журналістыкай, дазволіла ім раскрыць свае таленты і здольнасці, набыць навыкі камунікацыі і асновы журналістыкі.

Як адзначыла намеснік галоўнага рэдактара газеты «Віцебскія весці” Юлія Аляксандраўна Новікава, натхненне і зацікаўленасць да працы ў СМІ, што творчая моладзь атрымлівае ў Медыялабараторыі, дазволіць ёй у будучыні стаць прафесіяналамі сваёй справы.

Бываюць розныя студэнты Медыялабараторыі. Вырашыла пагаварыць з некаторымі пачаткоўцамі гэтага праекта і даведацца ў іх, што прывяло рабят сюды, і што думаюць пра гэты напрамак дзейнасці:

Руслана Чарныш, вучаніца 11-га класа школы № 47 г. Віцебска:

Пра медыялабараторыю я даведалася, калі да нас у школу прыйшла Юлія Аляксандраўна і расказала пра журналістыку, тады яшчэ я пісала артыкулы для школьнай газеты. Пакуль я знаходжуся тут каля месяца, асвойваюся, удзельнічаю ў праекце «Медыялабараторыя ТБ», дзе нядаўна спрабавала сябе ў напісанні закадравага тэксту пад кіраўніцтвам куратара Кацярыны. У цэлым, адаптацыя праходзіць вельмі добра, ўжо амаль прывыкла, дзякуючы падтрымцы астатніх удзельнікаў, куратара і кіраўніка. Мне тут вельмі падабаецца. Мяркую, гэта захапленне паўплывае на мой далейшы прафесійны выбар.

Проста працаздольныя і руплівыя: 

Марыя Волкава, вучаніца школы № 4 г. Віцебска:

Пра Медыялабараторыю даведалася ад мамы. Яна ўбачыла ў інтэрнэце, што сюды ідзе набор. Матуля мне прапанавала запісацца. На святочным мерапрыемстве адкрыцця трэцяга патока Медыялабараторыі мы пазнаёміліся і  ўсе пасябравалі. Пачаліся майстар-класы, размеркаванні па  медыяпраектах. Я ўпэўнена, что Медыялабараторыя дапаможа мне ў будучыні стаць добрым карэспандэнтам. Займацца тут мне вельмі падабаецца, бо гэта месца дае шмат ведаў і дапамагае развівацца ў сферы журналістыкі.

І вядома творчыя і крэатыўныя асобы:

Арына Карпушонак, вучаніца 11-га класа гімназіі 5 імя І.І. Люднікава г. Віцебска:

– Медыялабараторыя  выдатны старт для юных журналістаў. Для мяне гэта месца стала сапраўды значным у выбары прафесіі. Тут знайшла натхніцеляў, якія дапамаглі мне развіць свае навыкі і ўпэўненасць у сабе. Атмасфера творчасці і падтрымкі стварыла ідэальныя ўмовы для эксперыментаў і самавыяўлення. Даведалася шмат новага пра журналістыку, навучылася працаваць у камандзе і асвоіла розныя фарматы медыя. У будучыні спадзяюся прымяніць атрыманыя веды і вопыт, каб асвятляць актуальныя тэмы і ствараць цікавы кантэнт.

Заняткі ў Медыялабараторыі вельмі цікавыя, карысныя, творчыя і вясёлыя. Падчас навучання можна атрымаць добры вопыт у напісанні рэпартажаў і нататак, у стварэнні прыгожых і якасных фатаграфій, а таксама ў пастаноўцы прамовы перад выступленнем на публіцы.

Валерыя ШЧАРБАКОВА,

студэнтка ВДУ імя П. М. Машэрава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *