
Дзень у дзіцячым садзе пачаўся з ранішняй гутаркі «Нашыя знакамітыя беларускія песняры». Выхаванцам распавялі пра творчасць беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў суправаджэнні прэзентацыі. Госцем гасцёўні былі лялькі Янка і Арынка, якія загадалі дзецям беларускія загадкі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі пагулялі ў беларускую народную гульню «Ходзіць ліска ля ваконца». Дзеці паказалі хуткасць рэакцыі, спрыт і кемлівасць. Не менш цікавымі для дзяцей былі гульнявыя заданні, дыдактычныя гульні «Складзі арнамент», «Адгадай па апісанні», «Апішы прадмет», «Што для чаго», «Скажы па-беларуску» і іншыя. А ладзячы рэжысёрскія гульні з макетам сялянскай хаткі, нашы дзеткі змаглі праявіць сваю творчасць, уяўленне, моўныя здольнасці, веданне прадметаў побыту.
Ну а хто ж не любіць слухаць беларускія казкі? Іх выкарыстанне спрыяе пашырэнню кругагляду дзіцяці, фарміраванню ўяўленняў пра побыт і жыццёвы ўклад беларускага народа, народныя традыцыі. З выхаванцамі правялі віктарыну «Знаўцы беларускіх казак. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі казкі па малюнках ці ўрыўках і нават пераказвалі іх па малюнках. Асабліва цікавай была драматызацыя беларускай народнай казкі «Коцік, пеўнік і лісіца».
Наталія Віктараўна ЖУЛІНСКАЯ,
выхавацель дашкольнай адукацыі,
г. Навагрудак, дзіцячы сад № 12.
