Літаратурная хваля падхапіла юных літаратараў

Из нашей почты Новости

Чарговая літаратурная сустрэча вучняў 6-га класа лідскай школы № 11 чакала ў Сусветны дзень паэзіі, які святкаваўся 21 сакавіка. Літаратурную гасцёўню «Выхад у свет», якая ладзіцца ў філіяле № 4 Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы, на гэты раз наведалі сапраўдныя майстры мастацкага слова.

У госці да лідчан завіталі члены Гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Дзмітрый Радзівончык і Анатоль Апанасевіч. Лідскія школьнікі ўжо мелі магчымасць наведваць такія сустрэчы і на чарговую сустрэчу завіталі з задавальненнем. Па-першае, Дзмітрый Мікалаевіч падзяліўся сваімі ўражаннямі аб наведванні ХХХIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, аб тым, як ладзілася праца пляцоўкі Гродзенскага рэгіёна. Па-другое, Анатоль Уладзіміравіч як паэт не толькі пазнаёміў прысутных з уласнымі паэтычнымі творамі, расказаў пра сябе, пра тое, як з’яўляюцца вершы з-пад яго пяра, але і як бард выканаў некалькі сваіх музычных твораў. Майстры мастацкага слова ўразілі ўсіх прысутных цудоўнай лірычнай хваляй. А вершы ў аўтарскім чытанні – гэта сапраўдны падарунак для юных літаратараў у Сусветны дзень паэзіі. У знак падзякі выступленні гродзенскіх пісьменнікаў былі высока ацэнены апладысментамі.

Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік,

г. Ліда, школа № 11 імя Н. І. Паповай,

6-ы клас «А».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *