Прыйшлося рана пасталець

Из нашей почты Новости

Сярод нас жывуць людзі, чыё дзяцінства апалена вайной. Пражывае ў маёй роднай вёсцы Мокрае чалавек. Завуць яго Міхаіл Парфільевіч Чорствы. Звычайны чалавек, на першы погляд, але ніхто і не здагадваецца, што ў чалавека такі незвычайны і такі складаны лёс.

Маці Праскоўя Аляксандраўна мела мужа, нарадзіла дачушак. Але мірнае жыццё іх сям’і, як і многіх тады сямей, было абарвана Вялікай Айчыннай вайной. Бацька Міхаіла Парфільевіча пайшоў на фронт. У лістападзе 1944 года маці атрымала пахаронку, што бацька загінуў, а праз тыдзень, 30 лістапада, нарадзіўся Міхаіл Парфільевіч. Бацька, Чорствы Парфілій Іванавіч,  так і загінуў, не ведаючы аб нараджэнні сына. Загінуў, змагаючыся за яго шчаслівую долю.

Цяжкім было галоднае дзяцінства хлопчыка. У хаце рос адзін мужчына. Сясцёр у хаце было пяць: дзве родныя і тры дваюрадныя. Дваюрадныя сёстры ў час вайны засталіся сіротамі і іх на выхаванне забрала да сябе маці Міхаіла Парфільевіча. Праскоўя Аляксандраўна гадавала трох дачок сваёй сястры, якая памерла ў час вайны зусім маладою. Не кінула жанчына дзяўчатак, хаця і самім часам зусім не было чаго есці. Так і прысвяціла сваё жыццё сям’і і калгасу, у якім прапрацавала ўсё жыццё. Маці ў сына выхавала павагу да самай вялікай каштоўнасці – любові да роднай зямлі, да сваёй сям’і.

 Рана прыйшлося пасталець хлапчуку Міхаілу. Сялянская праца яму замяніла бацьку. Жыццё навучыла ўсяму, што павінен умець мужчына. У калгасе стаў працаваць з 12 год, кожнае лета дапамагаў сваёй маці і зарабляў працадні. Заўсёды прыглядаўся да дарослых мужчын: як каня запрэгчы, як араць, як сякеру ў руках трымаць… Вучыўся ў Макранскай школе, дзе скончыў 11 класаў. Пасля школы чакала Армія. Адслужыў тры гады ў марфлоце, спачатку вучыўся 10 месяцаў у вучэбцы ў горадзе Нікалаеве, потым трапіў на карабель, дзе быў связістам. Вярнуўшыся дамоў, паўгода працаваў вадзіцелем у ПМК-19, потым стаў зноў працаваць у калгасе вадзіцелем, трактарыстам, летам – камбайнёрам. У 1976 годзе паступіў у Жылічскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які скончыў у 1978 годзе  з чырвоным дыпломам па спецыяльнасці аграном-арганізатар, а ў калгасе стаў працаваць інжынерам-гідратэхнікам.  Апошнія гады перад пенсіяй працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады, якая была сабрана з жыхароў Сядзіча і Сапяжынкі.

Бацька Міхаіла Парфільевіча служыў у Кранштаце ў марфлоце, а загінуў у Польскім горадзе Даўнары. Родны дзядзя Міхаіла Парфільевіча па мацярынскай лініі , Абрамовіч Мікалай Аляксандравіч, таксама ваяваў у Вялікую Айчынную вайну і загінуў у польскім горадзе Граеў.

Зараз дачка Міхаіла Парфільевіча Паніва Таццяна Міхайлаўна працуе ў школе настаўніцай пачатковых класаў, трымаецца бацькоў, дапамагае.

Узнагароджаны Міхаіл Парфільевіч шматлікімі граматамі за добрасумненную працоўную дзейнасць, таксама ўзнагароджаны медалём “Пераможца сацыялістычных спаборніцтваў” за ўдзел ва ўборачнай кампаніі.

Цяпер Міхаіл Парфільевіч – член сям’і загінуўшых. Разам з ім пражывае сястра Антаніна Парфільеўна Чорствая, якая інвалід з дзяцінства і таксама член сям’і загінуўшых. З жонкай Міхаіл Парфільевіч не кінулі сястру, дапамагаюць ёй. І так разам усё жыццё, падтрымліваючы адзін аднаго.

Алена Уладзіміраўна ЦЫВІЛЬКА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Быхаўскі раён, Макранская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *