
З дзіцячымі ўсмешкамі, цікавымі конкурсамі і прэзентацыяй сямейных традыцый у Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў Дзень сямейнага шчасця. Мерапрыемства прайшло напярэдадні Міжнароднага дня сям’і і сабрала матуль і іх дзяцей.
Праграма сямейнага дня была падзелена на некалькі частак. На пачатку мерапрыемства матулі са сваімі дзецьмі разам удзельнічалі ў інтэлектуальных гульнях: адгадвалі сямейныя загадкі, збіралі прыказкі аб сям’і, прыпаміналі казкі, якія чыталі ў дзяцінстве, мультфільмы свайго дзяцінства. На сустрэчы гучала шмат вершаў аб сям’і і любові.
Асноўная частка мерапрыемства была прысвечана сямейным каштоўнасцям і традыцыям. Абмеркавалі ролю пабудовы сямейных зносін, выхаванне дзяцей.
У межах мерапрыемства прайшоў час творчасці “Сямейная паштоўка”. А завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кніжнай выставай «Чыталі мамы, таты – цяпер чытаем мы».
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.
