Будзем здаровы!

В стране Каникулярии Из нашей почты Новости

У лагеры «Весяльчак» Круцілавіцкай базавай школы прайшоў дзень здароўя «Будзем здаровы!».

 У рамках дня выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у квэст-гульні «Зберажом здароўе самі!». Ад фельдшара Юліі Леанідаўны Бортнік даведаліся аб правілах захавання добрага слыху падчас правядзення хвілінкі здароўя. Затым ўдзельнічалі ў квэст-гульні «Быць здаровым – здорава!». Вучні адгадвалі загадкі, рашалі сітуацыйныя задачы, даведаліся аб шкодных звычках і іх наступствах для арганізму чалавека, выконвалі комплекс фізічных практыкаванняў. У канцы мерапрыемства выхаванцы атрымалі памяткі «Як зберагчы сваё здароўе?». Пасля сну хлопчыкі і дзяўчынкі стваралі калаж «Мы выбіраем здароўе!». Напрыканцы праведзенага дня пераможцы і ўсе актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

кіраўнік аздараўленчага лагера «Весяльчак»,

Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,

старэйшы выхавацель,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *