
Выхаванцы старшай группы № 1 дзіцячага сада № 12 г Навагрудка з вялікім задавальненнем гуляюць у тэатр, дзе тэатральны працэс на беларускай мове, у якім кожнае дзіця выконвае пэўную ролю.
Выкарыстоўваючы інтанацыю і міміку, нашы дзеці пераўвасабляліся ў любімых герояў казак – мышаня, жабку, зайца, ваўка, хітрую лісічку, нязграбнага мядзведзя. Пры выкананні роляў у дзяцей фармуецца ўменне вонкава выказваць свае ўнутраныя эмоцыі і правільна разумець эмацыйны стан героя, а дзіцячая адкрытасць, непасрэднасць і артыстызм робяць казачных герояў незвычайна прывабнымі. Выконваючы ролю, дзіця прапускае праз сябе ўсе пачуцці, эмоцыі, пражывае жыццё героя.
Арганізацыя тэатралізаваных заняткаў абавязкова звязана з працай над выразнасцю гаворкі. Спачатку вывучаем словы казкі на беларускай мове, а затым – кіраваць сілай голасу, тэмбрам прамовы, адпаведным персанажу, выразнай дыкцыі. Выхаванцы вельмі любяць тэатралізаваную дзейнасць, а мы педагогі шырока выкарыстоўваем яе ў вырашэнні многіх задач, звязаных з развіццём беларускага маўлення, выхаваннем і развіццём асобы дзіцяці.
Тэатралізаваныя гульні карыстаюцца вялікай любоўю, таму што дзеці вучацца разам з героямі спектакляў развіццю беларускага маўлення, перажываюць усю гаму эмоцый, якія існуюць у рэальным жыцці.
Тэатралізаваная дзейнасць – добрая магчымасць раскрыць дзіцяці свой творчы патэнцыял, а таксама выхаванне творчай накіраванасці асобы.
Наталія Віктараўна ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі,
г. Навагрудак, дзіцячы сад № 12.
