
Бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі арганізавала для сваіх чытачоў інтэрактыўную бібліятэчную пляцоўку пад адкрытым небам «З беларускай кніжкай на лаўцы».
Пляцоўка пад адкрытым небам створана для папулярызацыі беларускай літаратуры. Яна ператварыла звычайнае чытанне ў яркае сацыякультурнае мерапрыемства, мэта якога – аб’яднаць супольнасць вакол кнігі. Тут прайшоў інтэлектуальны турнір «Маё беларускае, роднае», моўная віктарына «Моўныя скарбы», настольныя гульні па матывах беларускіх казак, чытанне твораў беларускіх класікаў, рухомыя гульні на свежым паветры.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.
