Пазнавальныя квэсты ў навагрудскай школе № 7

Новости

Ребята из новогрудской школы № 7

Педагогі Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі арганізавалі пазнавальны квэст “Па слядах Перамогі. Памятаем. Ушаноўваем. Ганарымся.” для вучняў 7-га класа “А”. Дзве каманды расшыфроўвалі пры дапамозе адмысловага шыфру назвы гарадоў-герояў, супастаўлялі фотаздымкі піянераў-герояў з іх імёнамі, расказвалі пра гераічныя ўчынкі, знаходзілі на карце Навагрудка вуліцы, названыя ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія нарадзіліся на Навагрудчыне.

Встреча с МЧС

Затым выхаванцы прынялі ўдзел у цікавай экалагічнай віктарыне, дазналіся шмат карыснага пра лекавыя расліны, жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Напрыканцы чакала карысная сустрэча з супрацоўнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Спецыялісты ў займальнай форме напомнілі, якія дзеянні трэба выконваць у першую чаргу падчас пажару.

Валянціна Віктараўна МАНЮК,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

г. Навагрудак,

школа № 7.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *