Якім быў адпачынак у лагеры «Усмешка» Раготнаўскага дзіцячага сада–базавай школы

На школьном крылечке

Школьнікі

У час школьных канікул у нашай установе адукацыі Раготнаўскім дзіцячым садзе–базавай школе заўсёды працуе аздараўленчы лагер «Усмешка». Як толькі пачынаюцца канікулы, жыхары аграгарадка, праходзячы міма школы, бачаць ярка ўпрыгожаныя вокны, якія ззяюць рознакаляровасцю літар і кветак і ствараюць самы добры настрой.

Творча, з фантазіяй і стараннем рыхтаваліся педагогі да працоўнага дня. Пад кіраўніцтвам клапатлівых настаўнікаў дзяўчынкі, хлопчыкі падрыхтавалі восеньскія падзелкі і арганізавалі іх выставу.

Экскурсія

Шмат пазітыву выхаванцы лагера атрымалі ад экскурсіі ў горад Дзятлава. Ветліва сустрэлі групу навучэнцаў у Дзятлаўскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Лейтэнант міліцыі Дзяніс Анатольевіч Шэўчык цікава і даступна расказаў, якія задачы выконваюць супрацоўнікі.

Супрацоўнік

Другая частка экскурсіі была прысвечана 75-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне. Асабліва доўга рабяты затрымаліся на мемарыяльным комплексе «Дзеці ліхалецця»: разглядалі пліты з надпісамі і былі вельмі ўсхваляваныя жорсткасцю, бесчалавечнасцю ворагаў.

Ксюша ЯКАЎЧЫК, вучаніцы 8-га класа.

Дзятлаўскі раён, Раготнаўскі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *