У аздараўленчым лагеры “Летняя акварэлька” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна прайшла квэст-гульня “Я краінаю сваёю ганаруся, а імя яе – Беларусь”.
Усе рабяты нашага лагера вельмі любяць квэсты!
Мы, рухаючыся згодна маршрутнага ліста, успомнілі гістарычных асоб, якімі ганарацца сёняшнія беларусы, адгадалі загадкі, перавялі словы са стараславянскай мовы на сучасную. Запаўняючы карту Беларусі, ўзнавілі ў памяці назвы абласных цэнтраў і іх гербы, а таксама пашырылі свае веды пра жывёльны і раслінны свет роднага краю, даведаліся, з чым звязана гэта свята і калі яго пачалі адзначаць.
Выканаць некаторыя заданні, якія былі прапанаваны ў квэст-гульні, дапамгла нам любімая газета “Зорка”!
Завяршылася гульня фота-кросінгам “Як цудоўна жыць!”
Паліна Лабарэвіч,
прэс-цэнтр аздараўленчага лагера “Летняя акварэлька”.