«Жыццё — гэта выдатны посуд. Чым его напоўніць, вырашаць нам»

Чему учат в школе

Фото 2.Фото 1.

Пад такім заклікам  прайшла акцыя для вучняў 6–11-х класаў у Дварэцкай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна. Дзеці па кропельцы напаўнялі меркаваны жыццёвы посуд галоўнымі жыццёвымі каштоўнасцямі.

Штодня мы сутыкаемся з неабходнасцю вырашэння нейкіх праблем і тымі абставінамі, якія правяраюць нас на трываласць. І ў сённяшнім свеце разнастайных клопатаў, стрэсаў і выпрабаванняў велізарную ролю адыгрываюць жыццёвыя каштоўнасці.

Жыццёвыя каштоўнасці чалавека можна смела назваць яго ўнутраным компасам, па якім неабходна вывяраць усе крокі. Калі маюцца пэўныя ўстаноўкі, чалавеку значна прасцей прадумваць дзеянні і прымаць верныя рашэнні, што з’яўляецца асновай плённага і паўнавартаснага жыцця.

Вызначыць свае прыярытэты – гэта вельмі важна, бо выразнае разуменне жыццёвых каштоўнасцяў спрыяе фарміраванню характару, самакантролю дзеянняў, жаданняў і, вядома ж, рашэнняў.

Даволі складана, у юным узросце ўсвядоміць, што мае асаблівую каштоўнасць у жыцці. І гэта нармальна, бо мудрасць і жыццёвы вопыт, прыходзяць толькі з гадамі.

Безумоўна, устаноўкі ў людзей розныя, але ўсё ж ёсць магчымасць назваць нешта, што ў большай ступені характэрна для ўсіх людзей; нешта, што мае для іх першараднае значэнне.

Вучні Дварэцкай школы сышліся на адным: галоўнымі жыццёвымі каштоўнасцямі з’яўляюцца сям’я і блізкія людзі, іх здароўе і шчасце, узаемадапамога і паразуменне, магчымасць жыць у міры і згодзе на сваёй роднай зямлі.

Марына Іванаўна ІГНАЦІК,

настаўніца.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *