Няма нічога на свеце больш каштоўнага, чым чалавечая дабрыня і спагада, уменне падтрымаць словам і справай таго, хто апынуўся у цяжкім жыццёвым становішчы, дапамагчы або хаця б паспачуваць. А як прыемна і каштоўна несці радасць камусьці, нічога не чакаючы ўзамен. Вось гэтыя найкаштоўнейшыя якасці чалавека выхоўваюць у дзіцячых сэрцах нашы настаўнікі.
Ужо некалькі дзесяцігоддзяў крочыць па ўсёй нашай краіне дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» і кожны год навучэнцы нашай установы адукацыі прымаюць у ёй актыўны ўдзел. Не засталіся ў баку і сёлета. Дзеці сабралі 65 адзінак канцэлярскіх прыналежнасцей, сярод якіх: альбомы для малявання, каляровыя алоўкі, агульныя сшыткі, пластылін, фламастары, клей і іншае.
Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі: Віталій Сямашка, Міхаіл Варнакоў, Ксенія Якаўчык, Мілена Сацута, Яўгенія і Сцяпан Кашырэц, Яўгеній і Дар’я Саўрасевіч, Павел Прохараў, Дзмітрый Курман, Алег Касцюшка. Падарункі перададзены ў Дзятлаўскі раённы Савет дзіцячага грамадскага аб’яднання «БРПА».
Удзельнікі акцыі задаволены, што напярэдадні навагодніх святаў змогуць падарыць радасць і задавальненне дзецям, якія маюць у гэтым патрэбу. Усіх дзяцей віншуем са святамі!
Павел ШАСТАК, вучань 9-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Раготнаўскі дзіцячы сад–базавая школа.