У рамках акцыі «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі» ў Жукоўшчынскім дзіцячым садзе–базавай школе для вучняў 5–8-х класаў прайшла квэст-гульня «Школа бяспекі», мэтай якой было ўзнаўленне ведаў вучняў аб правілах бяспекі ў надзвычайных сітуацыях і навучанне дзеянням пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.
У квэст-гульні прынялі ўдзел дзве зборныя каманды: «Дынаміт» і «Кропка». Рабяты падарожнічалі па станцыях «Экстраны выклік», «Паведамі аб пажары», «Нашы дзеянні», «Мы на дарозе», «Мы ведаем, што нельга…», «Аўтаэрудыт», «Антытэрор», «Інтэрнэт – сябар ці вораг?». На усіх станцыях каманды праявілі добрыя веды, эрудыцыю, творчасць і кемлівасць. Барацьба была напружанай. У выніку каманды набралі аднолькавую колькасць балаў, што сведчыць аб добрых і трывалых ведах вучняў па правілах бяспекі ў надзвычайных сітуацыях.
Дзіяна ШТЭЙЗЕЛЬ, вучаніца 6-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа.