Можна многа падарожнічаць па Беларусі ў пошуках прыгожых мясцін і краявідаў. Але спачатку патрэбна добра ведаць гісторыю свайго краю, наведаць усе яе куточкі.
Ужо шмат ведаем аб мінулым сваёй вёскі, але ёсць яшчэ і малавядомыя старонкі. І мы прадаўжаем іх для сябе адкрываць.
Касцёл Божага Цела, які знаходзіцца ў аграгарадку Дварэц, вельмі прыгожы па сваёй архітэктуры. Але, на жаль, у ім некаторыя з нас не былі да гэтага часу. Мы наведалі касцёл, а ксёндз Павел правёў невялічкую экскурсію. Ён расказаў нам, што касцёл быў пабудаваны ў 1904 годзе, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Многа цікавага даведаліся аб яго рэстаўрацыі ў 1990 годзе. Ксёндз Павел расказаў нам аб унутраным напаўненні храма і аб узорах на адзенні, у якое аблачаюцца прадстаўнікі духавенства, вышытых рукамі.
Экскурсія была вельмі цікавай, змястоўнай і пазнавальнай. Будзем далей прадаўжаць сваё падарожжа па прыгожых кутках сваёй малой радзімы.
Крысціна РАБКО,
вучаніца 4-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.