Маладзёжная сталіца 2021 года запрасіла ў госці

Из нашей почты Новости

Гродзенская вобласць вельмі багатая на аб’екты гісторыка-культурная спадчыны. Аб гэтым вучні лідскай школы № 11 ведаюць дакладна. Іх турыстычныя маршруты прайшлі праз шматлікія райцэнтры Гродзеншчыны: Навагрудак, Дзятлава, Слонім, Іўе, Ашмяны, Смаргонь, Астравец. Чарговае падарожжа прывяло школьнікаў у маладзёжную сталіцу 2021 года – горад Гродна. Надзвычай цікавай і запамінальнай для вучняў 6–8-х класаў стала гэтая паездка.

Гродна – горад, які называюць сёння і горад-музей, і каралеўскі горад. Сапраўды, як заўважылі дзеці, кожны будынак у гістарычным цэнтры горада мае сваю багатую гісторыю. Два замкі, храмы розных канфесій,  палацы, музеі, помнікі і шмат іншых аб’ектаў. А яшчэ ўразіў вучняў і той факт, што захаваліся ў Гродна будынкі разных гістарычных эпох: ад XII да XIX стагоддзяў. Гораду пашчасціла, бо ў цэнтры захавалася яго гістарычная планіроўка.

Што ж убачылі юныя падарожнікі, і якія аб’екты наведалі? А пачалося знаёмства з горадам з пешаходнага шпацыру: вучні ўбачылі і пачулі цікавыя факты аб такіх значных гісторыка-культурных аб’ектах як сінагога, пажарная каланча, стары и новыя замкі. Падчас экскурсіі школьнікі даведаліся, што гісторыя і развіццё горада ў розныя часы залежыла ад такіх вядомых у гісторыі нашай краіны людзей, як Давід Гарадзенскі, Вітаўт, Стэфан Баторый, Станістаў Аўгуст Панятоўскі, Антоній Тызенгаўз і шмат іншых.

Сярод музеяў, якія наведалі школьнікі, сталі адзіны ў Беларусі Музей гісторыі рэлігіі, Музей-аптэка і Анатамічная экспазіцыя «Гродзенская кунсткамера». Багатыя і змястоўныя экспазіцыі, разнапланавыя па накірунку і тэмам, музеі выклікалі ў дзяцей вялікую цікавасці.

Працягам знаёмства з горадам-музеем стала наведванне храмаў і памятных мясцін. Самымі старажытнымі і значнымі, з шматлікіх святынь Гродна, якія наведалі школьнікі, сталі: Кафедральны сабор Святога Францыска Ксаверыя, пабудаваны ў пачатку XVIII стагоддзя, памятны знак на месцы, дзе калісьці ўзвышалася Фара Вітаўта (Сафійскі сабор), якая праіснавала з XIV стагоддзя да 1961 год, і, канешне, Каложская царква, помнік архітэктуры XII стагоддзя. Кожны храм запомніўся дзецям і знешне, і сваім унутраным убраннем, і святынямі, якія беражліва зберагаюцца там на працягу не аднаго стагоддзя.

Атрымаўшы шмат новых і змястоўных ведаў, крыху змораныя, але задаволеныя падарожжам па старажытным вуліцам маладзёжнай сталіцы 2021 года, вучні вярнуліся ў Ліду і падзяліліся ўражаннямі з роднымі і сябрамі, каб заахвоціць іншых наведаць цудоўны і надзвычай цікавы горад Гродна!

Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік 8-га класа «Б».

г. Ліда, школа № 11.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *