Сучасная бібліятэка сёння – гэта не толькі месца, дзе сабрана сусветная літаратура. У гэтым пераконваецца кожны, хто адчыняе дзверы Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна.
Амаль штодня ў сценах бібліятэкі праводзяцца самыя розныя майстар-класы. Вельмі папулярны сярод нашых чытачоў майстар-клас «Кофейное сердце». Ва ўмелых руках нараджаецца цуд! Стыльны, духмяны падарунак не пакіне нікога абыякавым.
У адзін з сонечных вясновых дзён юныя наведвальнікі сваімі рукамі зрабілі казачную ламу! Мы ўпэўнены: у захапленні ад такой красуні будуць не толькі дзеці! Да цацак, створаных на майстар-класах у нашай бібліятэцы, дарослыя і дзеці ставяцца з асаблівым хваляваннем.
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, калі мужчыны і жанчыны задумаліся пра выбар падарунка, мы рабілі цюльпаны з тканіны сваімі рукамі. Тэкстыльныя кветкі – выдатны падарунак! Такі букет створыць святочны вясновы настрой у любы час года і ў любое надвор’е. Кветкі ніколі не звянуць, яны доўга-доўга будуць радаваць сваю гаспадыню.
А зусім хутка, нашы наведвальнікі будуць майстраваць «Пасхальную корзинку». Такога унікальнага аксэсуара няма ні ў аднаго вядомага дызайнера. А мы ствараем такія шэдэўры сваімі рукамі.
Настасся Віктараўна МІШКАВЕЦ, бібліятэкар.
г. Брест, цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна.