Святкуем разам!

Из нашей почты Новости

Да свята ўваскрасення Хрыстова аформлены дзве выстаўкі творчых работ – выстаўка дзіцячых малюнкаў «Велікодны пачастунак» (старшая група інтэграванага навучання і выхавання, выхавацелі дашкольнай адукацыі І. М. Сцяцкевіч, А. І. Скамарошка) і выстаўка сумеснай творчасці бацькоў і выхаванцаў «Велікодны падарунак».

Святочная выстаўка мае не толькі выхаваўчую, але і дыдактычную накіраванасць. Выхавацелямі груп праведзена работа па фарміраванню ў дзяцей уяўленняў аб свяце Вялікадня, аб звычаях і традыцыях беларускага народа згодна з узростам дзяцей.

Шчыра дзякуем бацькам і выхаванцам сярэдняй і старшай груп інтэграванага навучання і выхавання, якія прынялі ўдзел у арганізацыі выстаўкі і віншуем усіх вернікаў са светлым святам уваскрасення Хрыстова!

Таццяна Аляксандраўна СТАСЯЛОВІЧ,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Надыходзіць Дзень Вялікі

Вось надыходзіць Дзень Вялікі,

Калі ўваскрэс для нас Іісус!

Хай славяць Госпада музыкі,

Ён пазбаўляе нас спакус.

Аб гэтым помнім ты і я,

Старыя ведаюць, малыя…

Бог уваскрэс, бо ёе – Святы,

Нёс мукі за грахі людскія.

Квасоўка – аграгарадок,

З душой рыхтуецца да свята,

А з ёй дзіцячы наш садок

Гасцінцаў выдумаў багата.

Рыхтуюць нашы малышы

З бацькамі разам падарункі,

Старанна, ад усёй душы

Нясуць сурвэткі і карункі.

З ахвотай, дружна працавалі,

Зрабілі лепшую выставу

Каб добра людзі святкавалі

Вялікі дзень – Божую славу!

Сябры! Усхвалім Іісуса

Які ў Вялікдзень уваскрэс

Адкінем свецкія спакусы

І ўскінем вочы да нябес!

Марыя Сяргееўна ВАСЮЧЭНКА.

Гродзенскі раён,

яслі-сад аграгарадка Квасоўка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *