Ужо восьмы год запар у канферэнц-зале цэнтральная раённай бібліятэкі імя Я. Купалы праходзіць навукова-практычная канферэнцыя «Лідскія чытанні». Удзельнікамі з’яўляюцца краязнаўцы, супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея, настаўнікі і юныя даследчыкі, навучэнцы школ горада і раёна.
У гэтым годзе ўдзельнікам чытанняў была прапанавана тэма «Вайна і памяць: старонкі гісторыі Лідскага краю», прымеркаваная да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Навучэнцы і настаўнікі школы штогод прымаюць удзел у працы «Лідскіх чытанняў» ім ёсць чым падзяліцца з грамадскасцю горада, ёсць, чым уразіць. У гэтым годзе ўвазе слухачоў яны прапанавалі матэрыялы трох даследаванняў. Так, вучаніца 7-га класа «Б» Дар’я Усс пазнаёміла з матэрыяламі даследчай працы «Злачынства фашызму: Халакост на Лідчыне» (кіраўнік працы Кацярына Вячаславаўна Валынец). У выступленні Дар’я распавяла гаворку аб тым, як прыйшла вайна на Лідскую зямлю, як адбілася на мірнай да гэтага дня жыцця жыхароў Лідчыны, і якія яе трагічныя наступствы.
Вучаніцы 8-га класа «Б» Алена Лычкоўская і Ганна Юнда расказалі аб праекце «Дарогі Лідчыны, абпалены вайной. Яны застылі ў абелісках, стэлах і мемарыялах», у якім увекавечваюцца імёны людзей, унёсшых уклад у Вялікую Перамогу, тых жыхароў Ліды і Лідскага раёна, чые імёны ўвекавечаны ў абелісках і мемарыялах. Над праектам вучаніцы разам з класным кіраўніком вядуць працу ужо некалькі гадоў: збіраюць матэрыялы аб месцах сваёй малой радзімы, дзе пакінула трагічны след Вялікая Айчыная вайна, наведваюць памятныя месцы, знаёмяць з матэрыяламі даследавання ўсіх, каму цікава і карысна аб тым пачуць.
Настаўніца школы Наталля Мікалаеўна Анашкевіч у сваім выступленні павяла гаворку аб трагічным следзе, які пакінула вайна ў жыцці яе сям’і. «Яна жыла за тых, хто не дажыў. Ганна Аляксандраўна Раік…» так гучала заяўленая тэма. Выступленне стала асабліва кранальным і чулым, бо настаўніца распавядала аб выпрабаваннях, якія выпалі на лёс яе бабулі Ганны Аляксандраўны Раік, жыхаркі вёскі Барвічы Лідскага раёну. Калі чуеш аб трагедыі і асабістых стратах, гэта не можа нікога пакінуць абыякавым. У сваім выступленні Наталля Мікалаеўна падкрэсліла, наколькі важна і неабходна памятаць аб выпрабаваннях у жыцці родных. Памятаць і расказваць іншым дзеля таго, каб такіх трагедый больш не адбывалася ў нашым жыцці.
Хвілінай маўчання ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі ўшанавалі памяць загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны.
«Вайна і памяць: старонкі гісторыі Лідскага краю» – мерапрыемства, якое закранула не толькі значны гістарычны этап жыцця жыхароў Лідчыны і Беларусі ў цэлым, але і падняло актуальныя пытанні сучаснага жыцця паказала, як важна не толькі памятаць мінулае, але і шанаваць сучаснасць.
Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік.
г. Ліда, школа № 11,
8-ы класа «Б».