Па прасторах любай Беларусі

Из нашей почты Новости

Наша Радзіма – Беларусь, і для нас, беларусаў, гэта самае прыгожае і цудоўнае месца на зямлі. Месца, дзе жывём мы, нашы бацькі, блізкія людзі, суседзі, сябры. Кожны беларус ганарыцца гісторыяй Радзімы, яе традыцыямі, славутымі продкамі, замкамі, помнікамі архітэктуры.

Аб усім гэтым ішла размова на чарговым пасяджэнні Школы Актыўнага Грамадзяніна для навучэнцаў 5–7-х класаў па тэме «Нашы падарожжы па Беларусі». Рыхтуючыся да мерапрыемства, вучні наведалі школьную бібліятэку, прайшліся па старонках сеткі Інтэрнэт і падрыхтавалі паведамленні аб прыгожых мясцінах сваёй Айчыны. Адпраўляючыся ў віртуальнае падарожжа, праглядзелі відэаролік «Мая Беларусь», а затым слухалі дзяцей, якія расказалі пра Мірскі і Нясвіжскі замкі, Брэсцкую крэпасць, востраў Слёз у Мінску, Сафійскі сабор у Полацку, Хатынь, Барысаглебскую царкву ў Гродне. Віктарына «Цуды Беларусі» спрыяла замацаванню ведаў навучэнцаў аб Радзіме. Пры падвядзенні выніка, сцяжком на карце Беларусі адзначылі месца, якое найбольш зацікавіла і куды б яны хацелі здзейсніць падарожжа. Спадзяемся, што мары дзяцей спраўдзяцца.

Алена Антонаўна БУДНІЦКАЯ,

настаўнік пачатковых класаў.

Бераставіцкі раён, Макараўскі яслі-сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *