Ужо другі год запар у Жукоўшчынскім дзіцячым садзе–базавай школе ў летні перыяд па ініцыятыве раённай арганізацыі ГА «БРСМ» арганізавана работа студэнскага атрада з вучняў 8–9-х класаў.
У гэтым годзе рабяты працуюць пад дэвізам «Дапамагаць – значыць быць шчаслівымі!». Нягледзячы на спякотнае надвор’е, шэсць хлопчыкаў і дзяўчынак дружнай камандай кожны дзень выходзяць на дапамогу КСУП «Жукоўшчына». Некалькі дзён займаліся відавой праполкай збожжавых культур, а зараз працуюць на тэрыторыі зернесушыльнага комплекса ў в. Страла, рыхтуюць комплекс да прыёму будучага ўраджаю. Наводзяць там чысціню і парадак: падмятаюць ток, чысцяць сцены.
Весела і дружна кіпіць сумесная праца. Хлопцы і дзяўчаты вельмі рады магчымасці папрацаваць разам на карысць сваёй малой радзімы і ў Год народнага адзінства ўнесці свой невялікі ўклад у стварэнне Беларусі будучыні.
Марына Вацлаваўна АНТАНОВІЧ,
класны кіраўнік 9-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа.