Правялі час з карысцю

Из нашей почты Новости Школа безопасности

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» выратавальнікі падрыхтавалі для дзяцей аздараўленчага лагера імя Ю. Гагарына займальнае падарожжа ў краіну бяспекі. Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі ўдзельнікамі урока бяспекі ад выратавальнікаў.

Цікавае, а самае галоўнае карыснае мерапрыемства прыйшлося па душы юнай аўдыторыі. Разам з ратавальнікамі яны ўспомнілі правілы бяспекі прайшоўшы тэст «Правядзі час з карысцю». Дзеці даведаліся, як правільна пакідаць задымленае памяшканне, чаму небяспечна і ні ў якім разе нельга карыстацца ліфтам падчас пажару, як затушыць падпалены алей на патэльні і многае іншае. Успомнілі нумары экстраных службаў, а таксама алгарытм паведамлення аб пажары ў МНС. Самыя смелыя змаглі паспрабаваць свае веды і паведаміць аб загаранні ў службу выратавання. А «Заплечнік бяспекі» нагадаў юнакам і дзяўчатам дзе і як правільна плаваць і чаму дзецям нельга заходзіць на будаўнічыя пляцоўкі.

На развітанне ў рукі юных жыхароў горада патрапілі падарункі, якія дапамогуць паўтарыць правілы бяспекі разам з бацькамі дома.

Маскоўскі РАНС г. Мінска.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *