Дзень народнага адзінтства ў Дварэцкай сярэдняй школе адзначылі флэш-мобам «Любім Беларусь!».
17 верасня краіна адзначыла дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Сапраўды, толькі аб’яднаўшыся разам можна пераадолець розныя жыццёвыя нягоды, сумеснымі намаганнямі вырашыць агульныя і асабістыя праблемы.
У баку ад святкавання не засталіся і члены піянерскай дружыны імя Дзмітрыя Лазовіка, і члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» і педагагічны калектыў школы. Дзеці правялі флэш-моб «Любім Беларусь!», напрыканцы якога ўсе вучні і настаўнікі школы ўзяліся за рукі і павіншавалі адзін аднаго з Днём народнага адзінства.
Віталь Анатольевіч ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар.
Дзятлаўскі райн, Дварэцкая школа.