Восеньская выстаўка «Кветкавы БУМ»

Из нашей почты Новости

   

Восень — цудоўная пара, якая сваёй прыгажосцю натхняе на стварэнне чагосьці выдатнага! У Пятрэвіцкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе ўжо стала традыцыяй арганізацыя штогадовай выстаўкі на восеньскую тэму. Вось і гэты год не стаў выключэннем!

25 верасня, у шосты школьны дзень, адкрылася выстаўка «Кветкавы БУМ». Былі прадстаўлены букеты вучняў і іх бацькоў. Для стварэння непаўторных шэдэўраў выкарыстоўваліся дары восені – гародніна, садавіна, грыбы, мох, ягады. У кожнай арыгінальнай, непаўторнай і цікавай працы прасочвалася творчая індывідуальнасць і фантазія аўтара.

Выказваем шчырую падзяку ўсім удзельнікам!

Прапануем вашай увазе некаторыя букеты.

Паліна МАНТУШ,

вучаніца 10-га класа.

Фота аўтара.

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *