+GPS-метка

Из нашей почты Новости

Вучні 8-10-х класаў сумесна з работнікамі Дзямянавіцкага лясніцтва высадзілі каля тысячы бярозак паблізу вёскі Каўпінскія, а таксама прыбралі прыдарожную лесапаласу паблізу аграгарадка Хвінявічы.

На сайце Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання на анлайн-карце ўдзельнікі мерапрыемства паставілі GPS-метку і дадалі сваё фота, якое паказвае, як яны клапоцяцца пра лес. Пяцікласнікі і шасцікласнікі ўнеслі свой уклад: прыбралі парк на тэрыторыі школьнага мікрараёна, а трэцякласнікі сумесна з дзесяцікласнікамі высадзілі туі на школьным двары.

На памяць аб акцыі рабяты атрымалі памятныя падарункі ад Дзятлаўскага лясгаса. Спадзяёмся, што ўсе разам мы зберажом лясное багацце для нашых нашчадкаў!

Марына Міхайлаўна НЕЧАЙ,

дырэктар.

Дзятлаўскі раён,

Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *