Свята «Багач»

Из нашей почты Новости

Багач – свята традыцыйнае. Аднак вядомае не па ўсёй Беларусі. Згадкі пра яго сустракаюцца на тэрыторыі Магілёўскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей.

Як правіла, адзначалі Багач у дзень восеньскага раўнадзенства 21 верасня. На гэты дзень таксама прыпадае хрысціянскае свята нараджэння Божай Маці, таму ў Багача ёсць і іншыя назвы – Гаспожка Багатая, Другая Багародзіца, Раство, Меншая Прачыстая і гэтак далей. Да гэтага часу падыходзілі да канца палявыя работы. У народзе казалі: «Багач заткнуў у страху рагач». Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту. У гэты дзень было прынята пячы вялікі каравай з зерня новага ўраджаю, а таксама запаўняць усёй вёскай лубок свежанамалочаным жытам. У яго ўстаўлялі свячу і ўрачыста абыходзілі з гэтым «багачом» усю вёску, пасля чаго пакідалі яго на год у аднаго з гаспадароў. Абрад быў скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага лад.

З году ў год ужо стала традыцыяй у нашай школе адзначаць свята «Багач». Дзеці з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да свята: падбіралі загадкі, вершы і песні, развучвалі танцы. Яны прымалі ўдзел у конкурсах «Вожык», «Збяры бульбу», «Не абрані бульбу», дзе патрэбна было паказаць кемлівасць, хуткасць і з’яднанасць. Дзеці працавалі дружна, з агеньчыкам. Свята прайшло на высокім узроўні.

Мы стараемся захоўваць традыцыі і абрады продкаў, імкнемся ўвекавечыць іх памяць.

Ларыса Дзмітрыеўна ЖВАЛЕЎСКАЯ,

класны кіраўнік 1-га класа.

Бераставіцкі раён,

Канюхоўскі яслі-сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *