Восеньскія фантазіі

Из нашей почты Новости

У дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча ўжо сталі традыцыяй выстаўкі творчых работ выхаванцаў і іх бацькоў.

Сумесная праца, распрацоўка ідэй, не толькі збліжае, але і вучыць ўбачыць адзін у адным штосьці новае. Нашы выхаванцы ганарацца сваімі бацькамі. Праходзячы міма выстаўкі кожнае дзіця з задавальненнем кажа: «А гэта зрабілі мы ўсёй сям’ёй»!

Зараз цешаць вока працы, зробленыя з прыроднага матэрыялу. Фантазія і метады выканання проста захапляюць! Чаго варта праца «Вожык на палянцы», выкананая з семак сланечніка. А кошыкі з гарбуза, напоўненыя незвычайнымі дарамі. Міньён з шынка, Крош з качана капусты и мноства іншых цікавых рэчаў.

Такія мерапрыемствы маюць канкрэтную мэту: дапамагчы бацькам і дзецям аб’яднацца для выканання сумеснай працы, вучыцца бачыць у звычайных прадметах незвычайныя рэчы. І пакуль бацькі і дзеці будуць разам тварыць, свет будзе рабіцца ўсё лепшым і дабрэйшым.

Ларіса Іванаўна ІГНАТКЕВІЧ,

выхавацель.

Гродзенскі раён, аграгарадок Парэчча,

дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *