З кожным годам усё больш актуальнай становіцца праблема падтрымання ў чыстым стане навакольнага асяроддзя.
Нашы рэкі, лясы, паветра адчулі подых цывілізацыі і патрабуюць нашай падтрымкі і дапамогі. Менавіта таму навучэнцы нашай школы сабраліся ў суботні дзень, каб прыняць удзел у працоўнай аперацыі «Чыстыя берагі» і сабраць смецце каля ракі Рось, што працякае ў нашым пасёлку.
Спачатку настаўнікам была праведзена невялікая гутарка аб значэнні ракі, яе вытоках і шляху да мора, пасля чаго вучні актыўна ўключыліся ў працу. На пачатку падзяліліся на міні-каманды і арганізавалі спаборніцтва. Для работы было ўсё: цэлафанавыя пакеты, граблі, пальчаткі, а самае галоўнае – добры настрой і жаданне працаваць.
Вынікам працы стаў чысты бераг ракі. А ўдзельнікі ўбачылі важнасць сваёй працы.
Таццяна Георгіеўна ШАЛКЕВІЧ,
настаўнік.
Свіслацкі раён,
Поразаўская школа.