Гісторыя і геаграфія – адны з самых цікавых і важных вучэбных прадметаў у школе. На кожным кроку чалавек чуе такія словы, як компас, глобус, надвор’е, чуе імёны гістарычных асоб, вядомых вучоных, мастакоў і пісьменнікаў.
У школе прайшоў тыдзень гісторыі і геаграфіі. Самым захапляльным і цікавым мерапрыемствам стала экскурсія вучняў 1–4-х класаў у кабінет гісторыі і геаграфіі. Гэтае памяшканне не падобна на ўсе астатнія. Тут на сценах маюцца выявы сярэдневяковых замкаў – Навагрудскага і Мінскага, а на сценах – злепкі першабытных людзей, муляжы іх прылад працы. Настаўнік гісторыі Ірына Міхайлаўна Ляўшук пазнаёміла вучняў з асноўным прызначэннем і абсталяваннем кабінета.
Вучні 1–5-х класаў прынялі ўдзел у буккросінгу «Свет падарожжаў». На першым паверсе школы быў аформлены інфармацыйны стэнд, на якім размешчаны цікавыя карцінкі, звязаныя з мясцінамі, рэкамі, горамі і іншымі геаграфічнымі аб’ектамі. А для вучняў 6–11-х класаў быў арганізаваны другі буккросінг «Гістарычныя творы беларускіх пісьменнікаў». Як шмат у нашай бібліятэцы цікавых гістарычных кніг – «Пагоня на Грунвальд», «Меч князя Вячкі» і інш. Вучні маглі з імі азнаёміцца, узяць пачытаць, а таксама парэкамендаваць іх для чытання сваім сябрам і знаёмым.
Вучні школы прымалі ўдзел у інтэлектуальных гульнях – вучні 7–8-х класаў (каманды «Спадчына», «Нашчадкі Гедзіміна») удзельнічалі ў брэйн-рынгу «Вялікае княства Літоўскае». Вучні 9–11-х класаў (каманды «Васількі» і «Рамонкі») прынялі ўдзел у інтэлектуальным марафоне «Як я ведаю гісторыю сваёй краіны?», а вучні 5–8-х класаў (каманды «Юныя археолагі» і «Юныя гісторыкі») удзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні «Падарожжа па краіне «Гісторыя».
Віталь Анатольевіч ІВАНАШКА,
настаўнік гісторыі.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.