Вынікі выдатныя!

Из нашей почты Новости

Настойлівасць і мэтанакіраванасць гаратуюць выдатны вынік. У гэтым пераканана вучаніца 10-га класа Паляцкішскай сярэдняй школы Дар’я Янкелайць.

На працягу некалькіх гадоў яна дэманструе асабістую ўпартасць у дасягненні мэты, прымае актыўны ўдзел у творчых конкурсах, алімпіядным руху, займаецца даследчай дзейнасцю.  

Дар’я – вучаніца з высокім патэнцыялам, ёй характэрны  стараннасць і адказнасць. Навучэнка імкнецца спасцігаць новае, умее самастойна здабываць неабходную інфармацыю, здольна аналізаваць матэрыял, рабіць высновы, з’арыентавана на выдатны вынік.

Дар’я прымае актыўны ўдзел у валанцёрскім руху, з’яўляецца камандзірам атрада «Добрае сэрца», удзельнічае ў рэалізацыі сацыяльнага маладзёжнага праекта «СТОП! Працоўная міграцыя». Абрана дэпутатам Маладзёжнага парламента «Юнацтва» пры Воранаўскім раённым Савеце дэпутатаў.

Яскравым пацвярджэннем настойлівай працы Дар’і з’яўляюцца вынікі за 2021 год – дыплом I ступені на раённым этапе і дыплом III ступені на абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу «Скарбы маёй зямлі», дыплом II ступені абласнога экскурсійна-пазнавальнага конкурсу «З міру па нітцы». Работа па беларускай мове па тэме «Сляды Юндзіла на тэрыторыі Паляцкішскага сельскага савета» адзначана дыпломам III ступені ў абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі «Край Гарадзенскі».

Паспяховым было выступленне Дар’і на абласным конкурсе навукова-даследчых работ «Крыштальная Альфа». Работа па тэме «Мянушкі жыхароў аграгарадка Паляцкішкі, іх паходжанне» адзначана дыпломам III ступені ў секцыі «Беларуская мова». У лістападзе яна таксама атрымала дыплом II ступені на раённым этапе Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Вынікі працы з’яўляюцца падставай для радасці і задавальнення.

Іван Францавіч ГАБІС,

педагог сацыяльны.

Воранаўскі раён,

Паляцкішская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *