Адзін з самых багатых і цікавых абрадаў, які захаваўся да нашых дзён ва ўсёй паўнаце – гэта, вядома, Каляды.
Вучні Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы, апрануўшыся ў касцюмы ражаных, выступілі ў ролі калядоўшчыкаў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі павіншавалі настаўнікаў са святам, па традыцыі сеялі збожжа і спявалі калядкі, жадалі ўсім здароўя і дабрабыту, за што атрымалі салодкі пачастунак.
Не аставілі без увагі калядаўшчыкі таксама і сваіх маленькіх сяброў – наведалі дзіцячы сад. Выхаванцы дашкольных груп захапленнем вадзілі карагоды з казой, плясалі з мядзведзем і спявалі калядныя песні.
Жанна Анатольеўна СВІБ,
выхавацель групы падоўжанага дня.
Дзятлаўскі раён,
Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.