Справа агульная – вынік карысны

Из нашей почты Новости

Абмен вопытам паміж настаўнікамі пачатковых класаў і выхавальнікамі дашкольнай установы – адна з умоў паспяховай адаптацыі будучых першакласнікаў да навучання у школе.

Таму ўзаемадзеянне Ільянскага яслей-сада з Ільянскай школай імя А. А. Грымаця з’яўляецца ўжо традыцыйнай справай. Вось і цяпер вучні 4-га класа разам з класным кіраўніком наведалі выхаванцаў дашкольнай установы і правялі акцыю «Пакармі птушак зімой».

У гульнявой форме расказалі дашкалятам пра зімуючых птушак, кармы і падкормку для іх, загадалі загадкі. Разам павесілі домікі-кармушкі ў двары дзіцячай установы.

Актыўны ўдзел у акцыі прынялі і бацькі вучняў – менавіта іх умелымі рукамі былі створаны птушыныя «сталовыя». Новыя ўражанні, добры настрой, птушыная падзяка… Справа агульная – вынік карысны для кожнага!

Таццяна Рыгораўна МАСКАЛЕНКА,

класны кіраўнік 4-га класа.

Вілейскі район,

Ільянская школа імя А. А. Грымаця.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *