Цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы арганізуюцца для вучняў Дварэцкай школы ў шосты школьны дзень: акцыі, працоўныя дэсанты, спартыўныя спаборніцтвы, квэсты, віктарыны, але самыя цікавыя – гэта экскурсіі.
Вучні 5–8-х класаў адправіліся ў Баранавічы і наведалі Народны літаратурна-краязнаўчы музей імя Валянціна Таўлая, які знаходзіцца ў школе № 4. Дзеці ўважліва слухалі пра гісторыю жыцця і трагічнасць лёсу літаратара, гераічнасць яго асобы, наведалі этнаграфічную экспазіцыю ў выглядзе вясковай хаты. У музеях «Памяць і абавязак» і «Баявы шлях 50 механізаванай брыгады» школы № 18 г. Баранавічы вучні даведаліся аб баявым шляху 50 гвардзейскай стралковай дывізіі, якая з баямі прайшла ўсю вайну, удзельнічала ў вызваленні беларускіх зямель і аб жыццёвым шляху 15 воінаў-інтэрнацыяналістаў г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага доўга на вайне ў Афганістане.
Наступным аб’ектам нашага падароджжа стаў Лядовы палац, дзе вучні раздзялілі з усімі прыхільнікамі здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку вастрыё канькоў і хуткасць лёду.
Дзень прайшоў з цікавасцю і карысцю!
Ірына Міхайлаўна ЛЯЎШУК,
класны кіраўнік 8-га класа.
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.