У згодзе з прыродай – у згодзе з сабой

Из нашей почты Новости

 

Прырода — гэта ўсё тое, што вакол нас: лясы, палі, лугі, рэкі. Кожнае з пералічанага – сапраўдная таямніца ці непрачытаная кніга. Колькі яе не чытай – яна кожны раз адкрывае нам нешта новае, нязведанае.

Фарміраванню экалагічнай культуры вучняў, уменню бачыць прыгожае, выхаванню жадання берагчы і ахоўваць прыроду садзейнічала інтэрактыўная гульня «Знатакі прыроды», якая прайшла ў 3-м класе.

На пачатку мерапрыемства была праведзена гутарка, якая дазволіла актывізаваць пазнаваўчую дзейнасць, накіраваць намаганні дзяцей на пошук вырашэння праблем па ахове і захаванні прыроды. А затым раздзяліліся на дзве каманды – «Чабарок» і «Верасок». За кожны правільны адказ каманда атрымоўвала жэтон.

За час гульні дзеці пабывалі ў «Бюро прагнозаў», дзе трэба было вызначыць па прыкметах, добрае ці дрэннае надвор’е яны прадказваюць,  прывесці свае прыклады. Завіталі ў лясное царства, дзе можна было сустрэцца з «зялёнымі сябрамі» і братамі нашымі меншымі, паслухаць спевы птушак. Зазірнулі ў «Куфэрак таямніц», дзе былі схаваны прыродныя каштоўнасці. Самым напружаным і цікавым этапам гульні быў бліц-турнір, дзе камандам трэба было за адну хвіліну адказаць на большую колькасць пытанняў. У ходзе гульні дзецям прыйшлося пераадолець рад выпрабаванняў, з якімі яны справіліся на «выдатна». За актыўны ўдзел і веды ў галіне экалогіі вучні атрымалі граматы.

А на завяршэнні мерапрыемства выхаванцы падзяліліся сваімі меркаваннямі аб тым, якую пасільную дапамогу яны ў сілах аказаць, каб захаваць прыроду. Гэта ўдзел у акцыях «Збяры макулатуру-захавай дрэва», «Кожнай птушцы па кармушцы», «Ачысцім планету ад смецця».

Таццяна Канстанцінаўна АГЕЙ,

класны кіраўнік 3-га класа.

Свіслацкі раён,

Ханявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *