Гульнявая праграма «Марафон прафесій»

Из нашей почты

 

Колькі існуе на зямлі чалавек, столькі ён стаіць перад выбарам. І адзін з галоўных выбараў, які ён робіць: кім быць і якім быць. Ад адказу на пытанне «Кім быць?», які чалавек павінен даць ужо ў школе, залежыць дабрабыт ўсяго яго далейшага жыцця. Таму школьная прафесійная арыентацыя становіцца актуальнай як ніколі і павінна забяспечваць якасную падрыхтоўку для навучэнцаў усіх узростаў.

Прафарыентацыя ў Жукоўшчынскім дзіцячым садзе–базавай школе – гэта комплекс дзеянняў для выяўлення ў навучэнцаў схільнасцей і талентаў да пэўных відаў прафесійнай дзейнасці, а таксама сістэма дзеянняў, накіраваных на фарміраванне гатоўнасці да працы і дапамогу ў выбары кар’ернага шляху. Яна рэалізуецца непасрэдна ў час адукацыйнага працэсу, а таксама ў шосты школьны дзень з навучэнцамі і іх бацькамі.

У рамках Дня прафарыентацыі вучні 5–7-х класаў прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Марафон прафесій», дзе ім неабходна было праявіць свае веды прафесій, лагічнае мысленне, памяць і ўвагу. У гульнявой праграме ўдзельнічалі 2 каманды. Яны мелі магчымасць паразважаць, што ўплывае на выбар будучай прафесіі, назваць прафесіі па іх характарыстыцы, дапоўніць прыказкі аб працы. Вучні называлі прафесіі, якія пачынаюцца з першай літары іх імя, гулялі ў гульню «Пазнай прафесію». Усім вельмі спадабалася гульнявая размінка, у час якой неабходна было пры дапамозе мімікі і жэстаў паказаць прафесію, папярэдне ўказаную ў картачцы. Таксама камандам было прапанавана згрупаваць прафесіі так, каб у адну групу ўвайшлі прафесіі, вязаныя з  разумовай працай, а ў другую – з фізічнай. Цікавым было заданне  па вызначэнні важных якасцей прафесій. Каманды прадэманстравалі шмат ведаў аб прафесіях, сваю эрудыцыю, знаходлівасць і пачуццё гумару. На працягу ўсёй гульні вучні зрабілі для сябе тэўныя  высновы, і ў канцы  ім была дадзена магчымасць выказацца, якія вывады па выбару будучай прафесіі кожны вызначыў для сябе.

Марына Вацлаваўна АНТАНОВІЧ,

класны кіраўнік 5-га класа.

Дзятлаўскі раён,

Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *