Вучні Клясціцкай дзіцячы сад–сярэдняй школы імя У. А. Хамчаноўскага прынялі актыўны ўдзел у культурна-спартыўным фестывалі «Вытокі. Крок да Алімпу» ў г. Полацку.
Свята аб’яднала людзей розных інтарэсаў і ўзростаў. Цікава былі прадстаўлены культурна-гістарычныя, мастацкія і спартыўныя пляцоўкі, зоны фуд-корта і сямейнага адпачынку, кірмаш майстроў-рамеснікаў з майстар-класамі і семінарамі.
Нашы ўдзельнікі пазнаёміліся з гістарычнай спадчынай, дасягненнямі і брэндамі рэгіёна, карцінамі вядомых беларускіх майстроў, паспрабавалі сябе ў розных відах спорту ў «Алімпійскім квэсце». Свята для дзяцей і дарослых удалося!
Надзея Сяргееўна ШЫЛАВЕЦ,
педагог-арганізатар.
Расонскі раён,
Клясціцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа
імя У.А.Хамчаноўскага.