Пішам дыктоўку на беларускай мове

Из нашей почты Новости

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў сярэдняй школе № 5 Навагрудка прайшоў адзіны дзень дыктоўкі на беларускай мове, у якім узялі ўдзел і дарослыя, і вучні.

Удзельнікі дыктоўкі ў чарговы раз пераканаліся, што наша родная мова надзвычай прыгожая і мілагучная.

Тэмы былі разнастайныя. Беларускае слова па-свойму раскрыла ўсім свежасць летняга ранку, прыгажосць зімовага лесу, лёгкі подых вясны, цеплыню роднага дома. Кожнае слова і дарослыя, і дзеці старанна выводзілі, каб атрымаць падзяку альбо добрую адзнаку. Вельмі прыемна, што ўсім гэта ўдалося.

Алена Мікалаеўна КАЗАК,

намеснік дырэктапа па вучэбнай рабоце.

г. Новогрудок, школа № 5.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *