Багацце роднай мовы

Из нашей почты

 

Адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе. У межах святкавання Міжнароднага дня беларускай мовы адбыліся разнастайныя мерапрыемствы ва ўсіх групах дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад аграгарадка Капцёўка».

Праведзены бяседы і гутаркі з выхаванцамі на тэмы «Беларуская цацка – твор народнага мастацтва», «Мая Радзіма – Беларусь», «Гарады маёй краіны». Выхаванцы старэйшай групы чытылі вершы на беларускай мове, а выхаванцы сярэдняй групы с задавальненнем разгядалі беларускае нацыянальнае адзенне, складвалі нацыянальны арнамент і  знаёміліся з беларускай нацыянальнай кухняй.

Дзецi вандравалi па старонках беларускіх казак, пазнаёміліся з рознымі відамі тэатра, здзейснівалі экскурсіі па міні-музеях ў групах дашкольнай установы (захапляліся прыгажосцю вырабаў з гліны і саломы, дрэва і тканіны, здзіўляліся талентам, працавітым і ўмелым рукам сваіх продкаў), гулялi ў беларускiя народныя гульнi. Выхавальнiкi арганізавалі вечар загадак на беларускай мове.

Сваёй непаўторнай эмацыянальнасцю, узнёсласцю, пяшчотаю да роднага слова дарослыя далучаюць нашых выхаванцаў да беларускай мовы, фарміруюць каштоўныя адносіны да яе. Мы будзем працягваць вучыць дзяцей размаўляць на роднай беларускай мове, ганарыцца сваёй мовай, каб захаваць і перадаць яе нашым нашчадкам.

Алена Сяргееўна ЯНКОВІЧ,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Гродзенскі раён,

яслі-сад аграгарадка Капцёўка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *