Дзень роднай мовы

Из нашей почты

 

 

Кожная нацыя – гэта непаўторная культура, гісторыя традыцыі і, канешне, мова. Чалавек не можа існаваць без мовы. З яе дапамогай мы думаем, маем стасункі, ствараем творы мастацтва. У розных краінах свету людзі сёння гавораць на 7139 мовах. Усе яны прызнаюцца роўнымі  паміж сабой. Кожная ўнікальным вобразам адказвае запатрабаванням чалавека, ўяўляе сабой каштоўную спадчыну, якую трэба беражліва захоўваць.

Беларуская мова – адна з усходнеславянскіх моў. Прыгожая, напеўная, меладычная, яна паспяхова выконае свае функцыі ў розных сферах зносін беларусаў. Веданне роднай мовы далучае нас да жыццёвага вопыту нашых продкаў, да багатай духоўнай і матэрыяльнай культуры працавітага і мудрага беларускага народа.

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы калектыў школы № 3 г. Навагрудка далучыўся да правядзення Гродзенскага абласнога дыктанта, арганізаванага галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Праверыць свае веды спрабавалі настаўнікі, бацькі вучняў. Дыктант праводзіўся з мэтай удасканалення ведаў, папулярызацыі беларускай мовы. 2022 год ў рэспубліцы аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, таму невыпадковай стала тэма дыктанта «Музей паэта». Менавіта Янка Купала стаяў у вытокаў станаўлення беларускай літаратурнай мовы, яго творы і сёння грэюць душы простых людзей. Беларусы прыходзяць у музей, каб пакланіцца геніяльнаму таленту паэта, спасцігнуць таямніцы творчасці песняра.

Дар’я Аляксандраўна КАРАВАЙ,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

г. Навагрудак, школа № 3.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *