Чытаем па-беларуску

Из нашей почты

 

Вучні Турэцкай школы актыўна далучыліся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.

Дэвізам дня з’явіліся словы: «Рускай мове дай разгрузку, гавары па-беларуску!». У фае школы была створана выстава навінак літаратуры «Чытаем разам па-беларуску», інтэрактыўны стэнд «Маё любімае слова беларускае». Для вучняў пачатковых класаў была праведзена конкурсна-забаўляльная праграма «Беларуская мова ў колерах вясёлкі». У гульнёвай форме разгадвалі крыжаванкі, рэбусы. Асабліва цікавым аказаўся момант, калі вучні ўдзельнічалі ў конкурсе «Рамонак». Пры дапамозе настаўнікаў пад гучанне беларускіх мелодый запісвалі на пялёстках кветак прыгожыя мілагучныя беларускія словы.

Вучні 5–9-х класаў змаглі прыняць удзел у конкурсе чытачоў «Гучы, роднае слова!». Падчас мерапрыемства гучалі вершы беларускіх паэтаў пра Радзіму, беларускі народ, а таксама – песні на беларускай мове. Ганаровымі граматамі і памятнымі падарункамі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу: Ягор Тозік, Ілья Шаруба і Яўген Каток. Для гледачоў была праведзена віктарына «Ці ведаеце вы?». Аказалася, хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі кемлівыя і эрудыраваныя – яны з лёгкасцю адказвалі на самыя складаныя пытанні.

Нашы дзяды і бацькі шмат зрабілі для таго, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Дык давайце і мы будзем размаўляць па-беларуску, каб перадаць нашу мову дзецям і ўнукам. 

Таццяна Міхайлаўна КАПЫЛОВА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Чэрвеньскі раён,

Турэці дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *