У Дварэцкай сярэдняй школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы. У мерапрыемствах прымалі ўдзел усе. Сур’ёзна падышлі да распрацоўкі цікавых спраў вучні сярэдніх і старэйшых класаў. Не асталіся ў баку ад падзеі і вучні з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця малодшай школы.
Беларуская мова вельмі прыгожая і такая родная сэрцу! Д. Балтрукевіч, А. Калюта, А. Занько і Н. Пракапчук пазнаёміліся з цікавымі кнігамі на беларускай мове. На занятках з іх дапамогай вучні акунуліся ў цікавы свет беларускага слова. Па прачытаных творах з’явілася міні-выстаўка малюнкаў герояў вершаў і казак.
Вучні вырашылі: «Мы вучымся гаварыць на беларускай мове, таму што жывем ў Беларусі. Кожны павінен ведаць сваю мову і размаўляць на ёй!»
Людміла Мікалаеўна ГВАЗДОЎСКАЯ,
настаўнік-дэфектолаг.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.