Канстытуцыя. Беларусь. Будучыня

Из нашей почты Новости

 

У рамках Тыдня прававых ведаў на класнай гадзіне «Канстытуцыя. Беларусь. Будучыня» вучні Дварэцкай школы атрымалі шмат карыснай інфармацыі пра Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта мерапрыемства – выхаванне прававой культуры, грамадзянскасці і патрыятызма, любові да сваёй радзімы.

На класную гадзіну была запрошана дырэктар школы Вераніка Пятроўна Фабішэўская, якая сёлета ў саставе дэлегацыі Дзятлаўшчыны слухала Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі, а таксама была старшынёй участковай камісіі па правядзенні рэспубліканскага рэферэндума. Вераніка Пятроўна падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі, закранула моманты, на якія звярнуў увагу Прэзідэнт у дачыненні да моладзі. Расказала, што ў Год гістарычнай памяці ўсіх беларусаў, у тым ліку дзятлаўчан, чакае шмат цікавых пазнавальных праектаў па патрыятычным выхаванні. У даступнай форме праінфармавала вучняў пра рэферэндум, гісторыю яго правядзення ў Беларусі, а таксама пра тое, якія асноўныя змяненні ўнесены ў Асноўны закон – Канстытуцыю. А рэферэндум — гэта магчымасць прыняць звод заканадаўчых актаў, якія дазволяць нам у будучыні развіваць дзяржаву і ісці наперад.

У ходзе класнай гадзіны вучні таксама даведаліся, што Дзень Канстытуцыі ў Беларусі адзначаецца з 1994 года, калі быў падпісаны тэкст першай беларускай Канстытуцыі. Узнавілі ў памяці веды аб асноўных сімвалах дзяржавы. Зачыталі артыкулы, якія тычацца правоў і абавязкаў грамадзян. Паразважалі, чаму Канстытуцыя з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы і мае вышэйшую юрыдычную сілу. У кожнага вучня была магчымасць задумацца аб сабе і жыцці ў Беларусі. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным. У вучняў была магчымасць задаць пытанне, якое цікавіць і атрымаць адказ. З 15 сакавіка 2022 года краіна пачынае жыць па абноўленай Канстытуцыі, якая прынята народам на рэферэндуме 27 лютага.

Ірына Міхайлаўна ЛЯЎШУК,

класны кіраўнік 8-га класа.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *