Выхаванне душы маленькага чалавека

Из нашей почты Новости

Духоўнасць, душэўнасць, душа — роднасныя словы, такім чынам, духоўнае выхаванне – выхаванне душы. Гэта цяжкая і працяглая праца, якая патрабуе велізарных сіл. Адным з накірункаў работы летняга аздараўленчага лагера «Сцежкамі роднага краю» Любчанскай школы з’яўляецца духоўнана-маральнага выхаванне маленькага чалавека.

З гэтай мэтай для выхаванцаў лагера была арганізавана экскурсія ў Свята-Ільінскую царкву г. п. Любча. Каля варот храма дзяцей сустрэў настаяцель пратаіерэй Аляксандр.

Вельмі цікавым і карысным атрымаўся расповяд свяшчэнніка пра гісторыю будаўніцтва царквы, якая вядзе свой пачатак з першай паловы XVIII ст., пра архітэктуру будынка, праваслаўных святах і абрадах, традыцыях. Дзеці даведаліся таксама аб гісторыі з’яўлення ў храме іконы «Дастойна ёсць», абраз якой цудадзейным чынам праявіўся на кары ліпы ў мястэчку Войнава, што каля Любчы. На гэтым месцы, дзе быў знойдзены абраз іконы, жыхары мястэчка Любча ў XIX ст. узвялі Троіцкую Свята-Падліпскую царву, да якой аж да 1966 года здзяйсняліся хрэсныя ходы.

У ходзе гутаркі з настаяцелем Свята-Ільінскай царквы выхаванцы лагера шмат даведаліся аб правілах паводзін у храме, аб духоўных праваслаўных каштоўнасцях у сучасным свеце, аб неабходнасці прытрымлівацца дзесяці Божых запаветаў. Напрыканцы сустрэчы дзеці і выхавацелі змаглі перад іконамі святых памаліцца за здароўе сваіх родных і блізкіх.

Экскурсія ў Свята-Ільінскую царкву г.п. Любча запаліла ў сэрцах школьнікаў агеньчык цеплыні і дабра, спагады да бліжняга, жаданне стаць лепшымі, быць карыснымі сваёй Радзіме і народу.

Таццяна Аляксандраўна БОРЫС,

намеснік дырэктара аздараўленчага лагера

«Сцяжынкамі роднага краю».

Навагрудскі раён, Любчанская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *