А вы калі-небудзь задумваліся, што ў сабе тояць сімвалы беларускага арнаменту? Чаму арнамент нашы продкі размяшчалі на пэўных частках адзення, на вароце кашулі, на абшэўках, на галаўным уборы ўздоўж галавы?
На гэтыя і іншыя пытанні выхаванцы групы падоўжанага дня лідскай школы № 9 імя А. У. Нічыпорчыка знайшлі адказ на тэматычным занятку «Таямнічыя сімвалы». Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў пошуку частак пазла, з цікавасцю разглядалі лялек, апранутых у нацыянальныя касцюмы, а таксама слухалі расповяд пра ўзнікненне і сімвалізм беларускага арнаменту ў час жыцця нашых продкаў.
«Мы помнім пра вас, нашыя продкі і прадаўжаем верыць ў светлую будучыню нашай краіны» – натхнёныя такімі словамі выхаванцы прадоўжылі свой удзел ў занятку, атрымаўшы заданне размаляваць малюнкі з арнаментам.
Таццяна Матвееўна ШАПУРКА,
выхавацель.
г. Ліда,
школа № 9 імя А. У. Нічыпорчыка.